Гарацый — Вікіпедыя Гарацый З пляцоўкі Вікіпедыя Jump to navigation Jump to search Гарацый лац.: Q. Horatius Flaccus Гарацый (Карціна Антона фон Вернера) Асабістыя звесткі Дата нараджэння 8 снежня 65 да н.э.[1][2][3] Месца нараджэння Веноза[d], правінцыя Патэнца[d], Базіліката, Італія[2][3] Дата смерці 27 лістапада 8 да н.э.[1][2] (56 гадоў) Месца смерці Рым, Рымская імперыя, Старажытны Рым Пахаванне Рым Грамадзянства Старажытны Рым Бацька невядома Маці невядома Прафесійная дзейнасць Род дзейнасці паэт, пісьменнік, філосаф Мова твораў лацінская мова Творы ў Вікікрыніцах  Выявы на Вікісховішчы Цытаты ў Вікіцытатніку Гарацый, Квінт Гарацый Флакк (лац.: Quintus Horatius Flaccus; 8 снежня 65 да н.э., Венузія, сёння ў рэгіёне Базіліката, Італія — 27 лістапада 8 да н.э., Рым) — рымскі паэт «залатога стагоддзя» рымскай літаратуры. Яго творчасць прыпадае на эпоху грамадзянскіх войн канца рэспублікі і першыя дзесяцігоддзі новага рэжыма Актавіяна Аўгуста. Аўтар шматлікіх сатырычных і лірічных твораў, паэтычных пасланняў (у тым ліку "Навука паэзіі" або "Пасланне да Пізонаў"). Змест 1 Жыццё 2 Творчасць 3 Беларускія пераклады 4 Зноскі 5 Літаратура 6 Спасылкі Жыццё[правіць | правіць зыходнік] Гарацый нарадзіўся ў Венузіі ў сям'і вольнаадпушчаніка. Праз пэўны час бацька паэта перабраўся ў Рым, дзе працаваў пасярэднікам пры куплях. Дзякуючы гэтаму, ён змог даць сыну бліскучую адукацыю: той навучаўся спачатку ў Рыме, а пасля ў Афінах. Пасля гібелі Цэзара малады Гарацый далучыўся да войска Марка Юнія Брута, і ў якасці афіцэра ўдзельнічаў у бітве пры Філіпах; войска было разбітае, Брут учыніў самагубства, а Гарацый здолеў уратаваць жыццё ўцёкамі. Пасля абвяшчэння амністыі для ворагаў пераможнага Аўгуста Гарацый вярнуўся ў Італію. Ягоная маёмасць была канфіскаваная, аднак ён здолеў атрымаць чыноўніцкую пасаду, якая давала яму дастаткова сродкаў для жыцця і творчасці. Праз знаёмства з Вергіліем Гарацый увайшоў у кола сяброў Мецэната, які ўзяў на сябе клопат пра матэрыяльнае ўладкаванне паэта, падарыўшы таму маёнтак каля Тыбура. Паступова перайшоў на пазіцыі цэзарызму. Памёр Гарацый у Рыме ва ўзросце 56 год. Творчасць[правіць | правіць зыходнік] «Эподы» Гарацыя — ямбічныя вершы разнастайнага зместу, лепшыя з якіх заклікалі да згоды і міру, і 2 кнігі «Сатыр» («Гутарак») на філасофска-этычныя тэмы створаны паміж 41 і 30 да н.э. Грамадзянскім, філасофскім, велічальным (усхвалялі Мецэната і імператара Аўгуста), любоўным, сяброўскім і застольным одам Гарацыя («Песні», кн. 1—3, 23 да н.э., кн. 4, 17—13 да н.э.) уласцівы яскравая вобразнасць, тонкі гумар, вьгганчанасць мовы і кампазіцыі, рытмічнае багацце. Для твораў Гарацыя характэрны культ суладдзя, мудрай разважлівасці («залатой сярэдзіны») і прыгажосці. У «Пасланні да Пізонаў» («Навука паэзіі», увайшло ў «Пасланні», кн. 1—2, 20—13 да н.э.) выклаў свае эстэтычныя прынцыпы, якія былі ўзяты за аснову тэарэтычнай праграмы еўрапейскага класіцызму. На беларускую мову яго творы перакладалі М. Багдановіч (ода «Помнік»), А. Жлутка, А. Ф. Брыль. Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік] Да Мецэната; Да Ліцынія Мурэны; Да Леўканоі // «Тутэйшыя». Мн., 1989; Зноскі ↑ 1,0 1,1 http://www.treccani.it/enciclopedia/quinto-orazio-flacco_(Enciclopedia-Italiana)/ ↑ 2,0 2,1 2,2 Любкер Ф. Horatii // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 641–643. ↑ 3,0 3,1 W. Y. S., J. G. Horace // Encyclopædia Britannica — 11 — NYC: 1911. — Vol. 13. — P. 687–691. Літаратура[правіць | правіць зыходнік] Малюковіч С. Гарацый // БелЭн у 18 т. Т. 5. Мн., 1997. Спасылкі[правіць | правіць зыходнік] На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гарацый Біяграфія і вершы Гарацыя на сайце часопіса «ПрайдзіСвет»     Тэматычныя сайты Discogs · International Music Score Library Project · MusicBrainz · Project Gutenberg · Project Gutenberg Слоўнікі і энцыклапедыі Вялікая каталанская · Вялікая нарвежская · Вялікая расійская · Вялікая савецкая (1 выд.) · Бракгаўза і Ефрона · Малы Бракгаўза і Ефрона · Рэальны слоўнік класічных старажытнасцяў · Britannica (11-th) · Britannica (онлайн) · Brockhaus · Notable Names Database · Treccani · Universalis · Universalis Нарматыўны кантроль BAV: ADV12139878, ADV11561527, ADV11452220 · BIBSYS: 90055203 · BNC: a10101214 · BNE: XX891549 · BNF: 11886570b · CiNii: DA00782980 · CONOR: 8323171 · EGAXA: vtls000023274 · GND: 118553569 · ICCU: IT\ICCU\CFIV\000246 · ISNI: 0000 0001 2145 2178 · LCCN: n79081354, no92010069 · LNB: 000000375 · NDL: 00540086 · NKC: jn20000603003 · NLA: 35206138 · NLG: 62641 · NLP: A11793144 · NSK: 000013522 · NTA: 068304579 · NUKAT: n96210540 · PTBNP: 19592 · РДБ: 000083136, 000039740 · LIBRIS: 189659 · SUDOC: 026659166 · VIAF: 100227522, 2130151778256418130004 · ULAN: 500404135 · WorldCat VIAF: 100227522, 2130151778256418130004 Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Гарацый&oldid=3759177" Катэгорыі: Нарадзіліся 8 снежня Нарадзіліся ў 65 годзе да н.э. Нарадзіліся ў правінцыі Патэнца Памерлі 27 лістапада Памерлі ў 8 годзе да н.э. Памерлі ў Рыме Пахаваныя ў Рыме Асобы Пісьменнікі паводле алфавіта Гарацый Лацінамоўныя паэты Паэты Старажытнага Рыма Паэты I стагоддзя да н.э. Паэтыка Персанажы «Боскай камедыі» Асобы на марках Эстэтыкі Схаваная катэгорыя: Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных Навігацыя Асабістыя прылады Не ўвайшоў Размовы Уклад Стварыць уліковы запіс Увайсці Прасторы назваў Артыкул Размовы Варыянты Віды Чытаць Правіць Правіць зыходнік Паказаць гісторыю More Знайсці Навігацыя Галоўная старонка Супольнасць Апошнія змены Новыя старонкі Форум Выпадковая старонка Даведка Ахвяраванні Паведаміць пра памылку Прылады Сюды спасылаюцца Звязаныя праўкі Адмысловыя старонкі Нязменная спасылка Звесткі пра старонку Цытаваць гэту старонку Элемент Вікідадзеных Друк/экспарт Стварыць кнігу Загрузіць як PDF Для друку У іншых праектах Вікісховішча Вікіцытатнік Вікікрыніцы На іншых мовах Afrikaans አማርኛ Aragonés العربية مصرى Asturianu تۆرکجه Башҡортса Žemaitėška Беларуская (тарашкевіца)‎ Български Brezhoneg Bosanski Català Čeština Cymraeg Dansk Deutsch Zazaki Ελληνικά English Esperanto Español Eesti Euskara فارسی Suomi Võro Français Furlan Gaeilge Galego עברית हिन्दी Fiji Hindi Hrvatski Magyar Հայերեն Interlingua Bahasa Indonesia Ido Íslenska Italiano 日本語 ქართული Қазақша 한국어 Kurdî Kernowek Latina Lingua Franca Nova Lietuvių Latviešu Malagasy Македонски മലയാളം Монгол मराठी Bahasa Melayu Nāhuatl Nederlands Norsk nynorsk Norsk bokmål Occitan ਪੰਜਾਬੀ Polski Piemontèis Português Română Tarandíne Русский Sardu Sicilianu Srpskohrvatski / српскохрватски Simple English Slovenčina Slovenščina Српски / srpski Seeltersk Svenska Kiswahili தமிழ் Tagalog Türkçe Татарча/tatarça Українська Oʻzbekcha/ўзбекча Tiếng Việt Volapük Walon Winaray 吴语 中文 粵語 Правіць спасылкі Апошняе змяненне старонкі адбылося 16:14, 20 снежня 2020. Тэкст даступны на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-ShareAlike, у асобных выпадках могуць дзейнічаць дадатковыя ўмовы. Падрабязней гл. Умовы выкарыстання. Палітыка прыватнасці Пра Вікіпедыю Адмова ад адказнасці Мабільная версія Распрацоўшчыкі Statistics Cookie statement