Марк Аўрэлій — Вікіпедыя Марк Аўрэлій З пляцоўкі Вікіпедыя Jump to navigation Jump to search Марк Аўрэлій Антанін лац.: Marcus Aurelius Antoninus Бюст з мюнхенскай Гліптатэкі Рымскі імператар 7 сакавіка 161 — 17 сакавіка 180 Сумесна з Луцый Вер (7 сакавіка 161 — студзень 169), Комад (177 — 17 сакавіка 180) Папярэднік Антанін Пій Пераемнік Комад Нараджэнне 26 красавіка 121[1] Рым, Італія, Рымская імперыя Смерць 17 сакавіка 180[2][1] (58 гадоў) Vindobona[d], Upper Pannonia[d], Рымская імперыя Месца пахавання Замак Святога Анёла Род Дынастыя Антанінаў Імя пры нараджэнні Марк Аній Вер Бацька Marcus Annius Verus[d] Маці Domitia Calvilla[d] Жонка Faustina the Younger[d][1] Дзеці Комад, Marcus Annius Verus Caesar[d], Annia Aurelia Galeria Faustina[d], Fadilla[d], Анія Луцыла[d], Annia Cornificia Faustina Minor[d], Vibia Aurelia Sabina[d], Titus Aurelius Fulvus Antoninus[d] і Domitia Faustina[d] Веравызнанне Старажытнарымская рэлігія Дзейнасць палітык, філосаф, пісьменнік Марк Аўрэлій на Вікісховішчы Марк Аўрэлій Антанін (лац.: Marcus Aurelius Antoninus; 26 красавіка 121, Рым — 17 сакавіка 180, Віндабона) — рымскі імператар (161—180) з дынастыі Антанінаў, філосаф, прадстаўнік позняга стаіцызму, паслядоўнік Эпіктета. Змест 1 Раннія гады 2 Кіраванне 3 Філасофія 4 Беларускія пераклады 5 Адлюстраванне ў кіно 6 Знакамітыя сучаснікі 7 Зноскі 8 Літаратура 8.1 Тэксты і пераклады 8.2 Даследаванні 9 Спасылкі Раннія гады[правіць | правіць зыходнік] Марк Аній Вер (пазней пасля першага ўсынаўлення — Марк Аній Катылій Север, а пасля другога — Марк Элій Аўрэлій Вер Цэзар), сын Марка Анія Вера і Даміцыі Луцылы, які ўвайшоў у гісторыю пад імем Марка Аўрэлія, нарадзіўся ў Рыме 26 красавіка 121 года ў сенатарскай сям’і іспанскага паходжання. Дзед Марка Аўрэлія па бацькаўскай лініі (таксама Марк Аній Вер) быў трохразовым консулам (трэці раз абраны ў 126 годзе). Жонка Антаніна Пія — Анія Галерыя Фаўсціна (Фаўсціна Старэйшая) — даводзілася роднай сястрой бацьку Марка Аўрэлія (і адпаведна роднай цёткай самаму Марку Аўрэлію). Марк Аній Вер быў першапачаткова ўсыноўлены трэцім мужам маці імператара Адрыяна — Даміцыі Луцылы Паўліны — Публіем Катыліем Северам (консулам 120 года) і стаў называцца Маркам Аніем Катыліем Северам. У 139 годзе пасля смерці свайго прыёмнага бацькі ён быў усыноўлены імператарам Антанінам Піем і стаў звацца Марк Элій Аўрэлій Вер Цэзар. Марк Аўрэлій атрымаў выдатную адукацыю. Яшчэ пры жыцці Адрыяна Марк Аўрэлій, нягледзячы на свой юны ўзрост, быў прызначаны ў квестары, а праз паўгода пасля смерці Адрыяна ўступіў на пасаду квестара (5 снежня 138 года) і пачаў займацца адміністрацыйнай дзейнасцю. У тым жа годзе ён быў заручаны з Аніяй Галерыяй Фаўсцінай, дачкой імператара Антаніна Пія, пераемніка Адрыяна на прастоле. Ад шлюбу з ёй Марк Аўрэлій меў дзяцей: Анію Аўрэлію Галерыю Луцылу, Анію Аўрэлію Галерыю Фаўсціну, Элія Антаніна, Элія Адрыяна, Даміцыю Фаўсціну, Фадылу, Карніфіцыю, Комада (будучага імператара), Ціта Аўрэлія Фульвія Антаніна, Элія Аўрэлія, Марка Анія Вера Цэзара, Вібію Аўрэлію Сабіну. Большасць дзяцей Марка Аўрэлія памерлі ў дзіцячым узросце, да сталых гадоў дажылі толькі Комад, Луцыла, Фаўсціна і Сабіна. Ён быў прызначаны Піем у консулы на 140 год і абвешчаны цэзарам. У 145 годзе абвешчаны консулам другі раз, разам з Піем. У 25 лёт пачаў займацца філасофіяй; галоўным настаўнікам Марка Аўрэлія быў Квінт Юній Рустык. Маюцца звесткі і пра іншых філосафаў, выкліканых для яго ў Рым. Кіраўніком Марка Аўрэлія ў вывучэнні грамадзянскага права быў знакаміты юрыст Луцый Валузій Мецыян. 1 студзеня 161 года Марк уступіў у сваё трэцяе консульства разам з прыёмным братам. У сакавіку таго ж года сканаў імператар Антанін Пій і пачалося сумеснае кіраванне Марка Аўрэлія з Луцыем Верам, якое доўжылася да смерці Луцыя ў студзені 169 года, пасля чаго Марк Аўрэлій кіраваў аднаасобна. Кіраванне[правіць | правіць зыходнік] Марк Аўрэлій шмат чаму навучыўся ў свайго прыёмнага бацькі Антаніна Пія. Падобна яму, Марк Аўрэлій усяляк падкрэсліваў сваю павагу да сената як установы і да сенатараў як членаў гэтай установы. Вялікую ўвагу Марк Аўрэлій надаваў судаводству. Агульны кірунак яго дзейнасці ў вобласці права: «не столькі ўводзіў новаўвядзенні, колькі аднаўляў старадаўняе права». У Афінах ён заснаваў чатыры кафедры філасофіі — для кожнага з пануючых у яго час філасофскіх кірункаў — акадэмічнага, перыпатэтычнага, стаічнага, эпікурэйскага. Прафесары знаходзіліся на дзяржаўным утрыманні. Аўрэлію, які не меў ваяўнічага характара, даводзілася шмат разоў удзельнічаць у ваенных дзеяннях. Парфяне ўварваліся ў рымскія ўладанні адразу ж пасля смерці Антаніна Пія і ў дзвюх бітвах нанеслі паражэнне рымлянам. Рымская імперыя склала мір з Парфіяй у 166 годзе. У тым жа годзе германскія плямёны ўварваліся ў рымскія ўладанні на Дунаі. Імператары-суправіцелі выступілі ў паход супраць варвараў. Яшчэ не была скончана вайна з германцамі і сарматамі, як пачаліся хваляванні ў Паўночным Егіпце (172). У 178 г. Марк Аўрэлій узначаліў паход супраць германцаў, і яму атрымалася дамагчыся вялікіх поспехаў, але рымскія войскі нагнала эпідэмія чумы. 17 сакавіка 180 года Марк Аўрэлій сканаў ад чумы ў Віндабоне на Дунаі (сучасная Вена). Пасля смерці Марк Аўрэлій быў афіцыйна абагаўлёны. Час яго кіравання лічыцца ў антычнай гістарычнай традыцыі залатым векам. Марка Аўрэлія завуць «філосафам на троне». Ён вызнаваў прынцыпы стаіцызму, і галоўнае ў яго цыдулках — этычнае вучэнне, ацэнка жыцця з філасофска-маральнага боку і саветы, як да яе адносіцца. Філасофія[правіць | правіць зыходнік] Асноўны артыкул: Развагі пра самога сябе Конная статуя Марка Аўрэлія (знойдзена ў эпоху Адраджэння і ўзведзена на рымскім Капітоліі). Бюст Palazzo Nuova — Капіталійскага музея ў Рыме Марк Аўрэлій пакінуў філасофскія запісы — 12 напісаных на грэчаскай мове «кніг», якім звычайна прыпісваюць агульную назву «Развагі пра самога сябе». Настаўнікам філасофіі Марка Аўрэлія быў Максім Клаўдзій. У цэнтры яго антыматэрыялістычнага вучэння стаіць частковае ўладанне чалавекам сваім целам, душой і духам, носьбітам якіх з’яўляецца набожная і мужная асоба, якае кіруе розумам — уладарка (праўда, толькі над духам), выхавальнік пачуцця абавязку і прыстанак дапытлівага сумлення. Пасродкам духу ўсе людзі бяруць удзел у боскім і гэтым ствараюць ідэйную агульнасць, якая пераадольвае ўсе абмежаванні. У асобе Марка Аўрэлія трагічна спалучаліся мужнасць і расчараванасць. Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік] Паасобныя творы на беларускую пераклаў Ян Пятроўскі. Адлюстраванне ў кіно[правіць | правіць зыходнік] Адлюстраванне Марка Аўрэлія ўвасоблена Рычардам Харысам у фільме Рыдлі Скота «Гладыятар» і Алекам Гінесам у фільме «Падзенне Рымскай імперыі». Знакамітыя сучаснікі[правіць | правіць зыходнік] Луцый Арторый Каст (часам атаясняны з каралём Артурам) Гален — знакаміты ўрач-хірург, асабісты ўрач імператара, які зрабіў шэраг важных навуковых адкрыццяў Зноскі ↑ 1,0 1,1 1,2 Любкер Ф. Antoninus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 107. ↑ Марк-Аврелий, Антонин // Военная энциклопедия — СПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1914. — Т. 15. — С. 201. Літаратура[правіць | правіць зыходнік] Тэксты і пераклады[правіць | правіць зыходнік] Греческий текст (издание 1882 года) Английский перевод Дж. Лонга В «Loeb classical library» сочинение издано под № 58. В серии «Collection Budé» начато издание его сочинения: Marc Auréle. Écrits pour lui-même. Tome I: Introduction générale. Livre I. Texte établi et traduit par P. Hadot, avec la collaboration de C. Luna. 2e tirage 2002. CCXXV, 94 p. Даследаванні[правіць | правіць зыходнік] Ренан Э. Марк Аврелий и конец античного мира. СПб., 1906. Руднев В. В. Император Марк Аврелий как философ // Вера и разум.1887, № 20, кн. I, отд. фил., С. 385—400. Руднев В. В. Император Марк Аврелий и его отношение к христианству // Вера и разум, 1889, № 13, кн. I, отд. филос. С. 17-36. Унт Я. «Размышления» Марк Аврелия как литературный и философский памятник // Марк Аврелий. Размышления. Пер. А. К. Гаврилова. Л., 1985.- С.93-114. Гаджикурбанова П. А. «Философские медитации» Марка Аврелия // MegaLing-2008. Горизонты прикладной лингвистики и лингвистических технологий: Докл. междунар. научн. конф. 24-28 сент. 2008 г., Украина, Крым, Партенит. Симферополь, 2008. С. 42-43. Спасылкі[правіць | правіць зыходнік] На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марк Аўрэлій Марк Аўрэлій у бібліятэцы Максіма Машкова Пантелеев А. Д. Христиане в правление Марка Аврелия (руск.) . Исследования и публикации по истории античного мира. 2005. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Рымскія імператары Прынцыпат 27 да н.э. — 235 Актавіян Аўгуст Тыберый Калігула Клаўдзій Нерон Гальба Атон Вітэлій Веспасіян Ціт Даміцыян Нерва Траян Адрыян Антанін Пій Марк Аўрэлій і Луцый Вер Комад Пертынакс Дзідзій Юліян Песцэній Нігер Клодзій Альбін Септымій Север Каракала Гета Макрын і Дыядумен Геліягабал Аляксандр Север Крызіс 235—284 Максімін Фракіец Гардыян I і Гардыян II Пупіен і Бальбін Гардыян III Філіп Араб Дэцый і Герэній Этруск Гастыліян Трэбаніян Гал і Валузіян Эміліян Валерыян I Галіен і Салонін Клаўдзій II Квінціл Аўрэліян Тацыт Фларыян Проб Кар Карын і Нумерыян Дамінат 284—395 Дыяклетыян Максіміян Канстанцый I Хлор Галерый Флавій Север Максенцый Максімін Ліцыній з Валентам і Марцініянам Канстанцін I Канстанцін II Канстант Канстанцый II і Ветраніён Флавій Клаўдзій Юліян Іавіян Валентыніян I Валент II Грацыян Валентыніян II Феадосій Заходняя імперыя 395—480 Ганорый Канстанцый III Канстанцін III Іаан Валентыніян III Петроній Максім і Паладый Авіт Маярыян Лібій Север Антэмій Алібрый Гліцэрый Юлій Непат Ромул Аўгуст Усходняя імперыя 395—476 (да падзення Рыма) Аркадзій Феадосій II Маркіян Леў I Макела Леў II Зянон Васіліск Зянон Дынастыя Антанінаў (96—192) Пяць добрых імператараў: Нерва (96—98) • Траян (98—117) • Адрыян (117—138) • Антанін Пій (138—161) • Марк Аўрэлій (161—180) і Луцый Вер (161—169) • Комад (180—192) Марк Аўрэлій — продкі Marcus Annius Verus[d] Marcus Licinius Crassus Frugi[d] Libo Rupilius Frugi[d] Marcus Annius Verus[d] Sulpicia Praetextata[d] Rupilia[d] Gaius Salonius Matidius Patruinus[d] Марк Аўрэлій Саланіна Матыдзія[d] Ulpia Marciana[d] Publius Calvisius Tullus Ruso[d] Publius Calvisius Ruso Julius Frontinus[d] Publius Calvisius Ruso[d] Domitia Calvilla[d] Domitia Lucilla Major[d] Gnaeus Domitius Lucanus[d]     Тэматычныя сайты MusicBrainz · Project Gutenberg Слоўнікі і энцыклапедыі Вялікая каталанская · Вялікая нарвежская · Вялікая расійская · Бракгаўза і Ефрона · Ваенная Сыціна · Іспанскі біяграфічны · Малы Бракгаўза і Ефрона · Рэальны слоўнік класічных старажытнасцяў · Britannica (11-th) · Britannica (онлайн) · Britannica (онлайн) · Brockhaus · Notable Names Database · Pauly-Wissowa · Treccani · Universalis Генеалогія і некрапалістыка Find a Grave · WikiTree · WeRelate · genealogics.org Нарматыўны кантроль BAV: ADV12179132, ADV12667279, ADV11069824, ADV11069825, ADV12420148 · BIBSYS: 90564087 · BNC: a10491697 · BNE: XX932158 · BNF: 11914476c · CiNii: DA00596148 · CONOR: 6923107 · GND: 118577468 · ISNI: 0000 0001 1031 946X · LCCN: n80051702 · LNB: 000027790 · NDL: 00431918 · NKC: jn19981001808 · NLA: 35966523 · NLG: 150699 · NLR: 000136425 · NLP: A1180743X · NSK: 000083919 · NTA: 06867452X · NUKAT: n96103790 · PTBNP: 272140 · LIBRIS: 194415 · SUDOC: 027008614 · VIAF: 102895066 · ULAN: 500115701 · WorldCat VIAF: 102895066 Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Марк_Аўрэлій&oldid=3831978" Катэгорыі: Нарадзіліся 26 красавіка Нарадзіліся ў 121 годзе Нарадзіліся ў Рыме Памерлі 17 сакавіка Памерлі ў 180 годзе Памерлі ў Рымскай імперыі Пахаваныя ў Лацыа Дынастыя Антанінаў Асобы Імператары рымскія Познія стоікі Філосафы Старажытнай Грэцыі Філосафы Старажытнага Рыма Філосафы II стагоддзя Памерлі ад чумы Рымскія імператары II стагоддзя Памерлі ў Вене Схаваныя катэгорыі: Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле Навігацыя Асабістыя прылады Не ўвайшоў Размовы Уклад Стварыць уліковы запіс Увайсці Прасторы назваў Артыкул Размовы Варыянты Віды Чытаць Правіць Правіць зыходнік Паказаць гісторыю Болей Знайсці Навігацыя Галоўная старонка Супольнасць Апошнія змены Новыя старонкі Форум Выпадковая старонка Даведка Ахвяраванні Паведаміць пра памылку Прылады Сюды спасылаюцца Звязаныя праўкі Адмысловыя старонкі Нязменная спасылка Звесткі пра старонку Цытаваць гэту старонку Элемент Вікідадзеных Друк/экспарт Стварыць кнігу Загрузіць як PDF Для друку У іншых праектах Вікісховішча Вікіцытатнік На іншых мовах Afrikaans Aragonés Ænglisc العربية مصرى Asturianu Azərbaycanca تۆرکجه Bikol Central Български བོད་ཡིག Brezhoneg Bosanski Català Čeština Cymraeg Dansk Deutsch Zazaki Ελληνικά English Esperanto Español Eesti Euskara Estremeñu فارسی Suomi Føroyskt Français Frysk Gaeilge Gàidhlig Galego 客家語/Hak-kâ-ngî עברית हिन्दी Hrvatski Magyar Հայերեն Interlingua Bahasa Indonesia Ido Íslenska Italiano 日本語 ქართული Kongo Қазақша 한국어 Latina Lingua Franca Nova Lietuvių Latviešu Malagasy Македонски Монгол मराठी Bahasa Melayu မြန်မာဘာသာ Napulitano Nederlands Norsk nynorsk Norsk bokmål Occitan Polski Piemontèis پنجابی Português Română Русский Sicilianu Scots Srpskohrvatski / српскохрватски Simple English Slovenčina Slovenščina Shqip Српски / srpski Svenska Kiswahili தமிழ் Тоҷикӣ ไทย Tagalog Türkçe Українська Oʻzbekcha/ўзбекча Tiếng Việt Winaray 吴语 Yorùbá 中文 文言 Bân-lâm-gú 粵語 Правіць спасылкі Апошняе змяненне старонкі адбылося 14:22, 13 красавіка 2021. Тэкст даступны на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-ShareAlike, у асобных выпадках могуць дзейнічаць дадатковыя ўмовы. Падрабязней гл. Умовы выкарыстання. Палітыка прыватнасці Пра Вікіпедыю Адмова ад адказнасці Мабільная версія Распрацоўшчыкі Statistics Cookie statement