Імануіл Кант — Вікіпэдыя
Імануіл Кант
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Імануіл Кант
Immanuel Kant
Дата нараджэньня
22 красавіка 1724
Месца нараджэньня
Кёнігсбэрг, Прусія
Дата сьмерці
12 лютага 1804
Месца сьмерці
Кёнігсбэрг, Прусія
Школа/традыцыя
Кантыянства, Асьветніцтва
Пэрыяд
філязофія 18 стагодзьдзя
Кірунак
Заходняя філязофія, нямецкая клясычная філязофія
Асноўныя зацікаўленасьці
гнасэалёгія, эпістэмалёгія, мэтафізыка, этыка
Значныя ідэі
катэгарычны імпэратыў, трансцэндэнтальны ідэалізім, Sapere aude, трансцэдэнтальнае адзінства апэрэпцыі, здольнасьць меркаваньня, вечны мір
Аказалі ўплыў
Плятон, Сэкст Эмпірык, Бэрклі, Вольф, Тэтэнз, Хатчэсан, Мантэнь, Г’юм, Дэкарт, Ляйбніц, Лок, Мальбранш, Ньютан, Русо, Сьпіноза
Наступнікі
Рэйнгальд, Якобі, Мэндэльсон, Гербарт, Фіхтэ, Шэлінг, Гэгель, Шапэнгаўэр, Фрыз, Гэльмгольц, Коген, Натарп, Віндельбанд, Рыкерт, Рыль, Файхінгер, Касірэр, Гусэрль, Хайдэгер, Пірз, Вітгенштайн, Апэль, Стросан, Кўайн і іншыя
Вучні
Jakob Sigismund Beck[d][1], Christian Jakob Kraus[d], Ёган Готліб Фіхтэ і Markus Herz[d][2]
Творы ў [[
de:s:Immanuel Kant|Вікікрыніцах]]
Імануіл Кант (па-нямецку: Immanuel Kant) (22 красавіка 1724 – 12 лютага 1804) — нямецкі філёзаф з Прусіі, заснавальнік нямецкай клясычнай філязофіі.
Кант нарадзіўся і жыў у Кёнігсбэргу (Прусія, цяпер Калінінград, Расея), выкладаў у Кёнігсбэргскім унівэрсытэце. Вядомы як стваральнік канцэпцыі трансцэдэнтальнага ідэалізму. Шмат у чым згаджаўся з Русо, цікавіўся праблемамі маралі, зьвязваў культуру з узроўнем маральнасьці.
Кант зьяўляецца заснавальнікам вучэньня аб маральных каштоўнасьцях. Ён адрозьнівае Розум практычны (мараль) і Розум тэарэтычны.
Па ягоным азначэньні, чалавек — істота, што адрозьніваецца ад зьявы (фэномэну). Падзяляе фэномэны і ноўмэны — сьвет прыроды і сьвет свабоды (ноўмэн — істота, якая мысьліць). Чалавек часткова належыць да прыроды, але ён становіцца сапраўдным чалавекам, калі імкнецца перайсьці са сьвету прыроды ў сьвет свабоды. А культура, паводле Канта, і ёсьць шляхам са сьвету прыроды ў сьвет свабоды.
Кант напісаў працу «Крытыка здольнасьці разважаць». Ён сфармуляваў свой катэгарычны імпэратыў: абыходзься зь іншым так, як ты хацеў бы, каб ён абыходзіўся з табой (падобная думка была яшчэ ў Канфуцыя, таксама ў Бібліі сустракаюцца падобныя словы: «І вось усё, што хочаце, каб рабілі вам людзі, тое і вы рабіце ім», Мацьвей 7:12). Кант сьцьвярджае, што гэты закон выходзіць ад Абсалюту, гэта значыць, ён аб'ектыўны, і чалавек мусіць яго засвоіць.
Чалавек — мэта, а ня сродак. У гэтым сэнс маральных законаў.
Кант разьдзяляе культуру і цывілізацыю і кажа, што «мы цывілізаваныя, але маральна недасканалыя». Ідэі маральнасьці ўласьцівыя культуры, цывілізацыя — толькі падабенства гэтай ідэі.
Зьмест
1 Філязофія
1.1 Маральнае вучэньне і праблема рэлігіі
1.2 Абавязак
2 Публікацыі Канта
3 Вонкавыя спасылкі
Філязофія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Маральнае вучэньне і праблема рэлігіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бог — «абсалютна неабходная існасьць». Шчыра верыць у Бога — значыць быць добрым і ўвогуле па-сапраўднаму маральным. У філязофіі Канта маральнае злучана з ідэяй боскага. Царква, зыходзячы з ідэалу веры, ёсьць усеагульнае і неабходнае маральнае злучэньне ўсіх людзей і ўяўляе сабой царства Божае на зямлі. Імкненьне ж да дамінаваньня маральнага сьветапарадку ў зямным і пачуцьцёвым жыцьці, ёсьць найвышэйшае дабро.
Уяўная мараль — тая, якая заснаваная на прынцыпах карыснасьці, прыемнасьці, інстынкту, зьнешнім аўтарытэце і рознага кшталту пачуцьцяў.
Пра наяўнасьць у чалавека маральных пачуцьцяў ці дастойнасьцяў можна судзіць па таму, як чалавек свае асабістыя інтарэсы ці ўвесь дастатак жыцьця падпарадкоўвае маральнаму абавязку — патрабаваньням сумленьня.
Абавязак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Чалавек, які імкнецца да дабрачыннасьці, меў душы пэўны прарыў, волю, якая штурхае яго да добрых справаў. Гэта чыстая, добрая воля. Яна разумна, бо мае ў сабе здольнасьць дзейнічаць згодна ўяўленьня аб тым, як ўсе мусіць быць, — то бок аб законе правільнасьці. Чалавек выяўляе сваё стаўленьня да закона праз ступень павагі. Павага, як пачуцьцё ўласьцівае чалавеку, цалкам залежыць ад розуму і можа быць выказанае ў форме жаху ці схільнасьці. Неабходнасьць дзеяньня праз павагу да маральнага закона ёсьць абавязак.
Абавязак выказвае альбо пэўныя схільнасьці індывіда, якія зьяўляюцца прыемнымі, выгоднымі альбо адлюстроўвае маральныя ўяўленьні няхай нават і супярэчлівыя эмпірічным інтарэсам індывіда.
Публікацыі Канта[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Некаторыя публікацыі Канта:
1755 Allgemeine Naturgeschichte und Theorie Des Himmels (Агульная гісторыі прыроды і тэорыя нябёсаў)
1763 Der einzig mögliche Beweisgrund zu einer Demonstration des Daseins Gottes (Адзіны магчымы грунт для доказу дэманстрацыі існаваньня Бога)
1764 Beobachtungen über das Gefühl des Schönen und Erhabenen (Назіраньні што да адчуваньня прыгожага і ўзьнёслага)
1781 Kritik der reinen Vernunft (Крытыка чыстага розуму)
1783 Beantwortung der Frage: Was ist Aufklärung? (Адказ на пытаньне: што такое Асьвета?)
1783 Prolegomena zu einer jeden künftigen Metaphysik (Пралегомэны да будучай мэтафізыкі. Бел. пер. Л.Баршчэўскага, 2006)
1784 Idee zu einer allgemeinen Geschichte in weltbürgerlicher Absicht (Ідэя да супольнай гісторыі з касмпаліцкім намерам)
1785 Grundlegung zur Metaphysik der Sitten (Падмурак да мэтафізыкі маралі)
1786 Metaphysische Anfangsgründe der Naturwissenschaft (Мэтафізычныя асновы прыродазнаўчых навук)
1788 Kritik der praktischen Vernunft (Крытыка практычнага розуму)
1790 Kritik der Urteilskraft (Крытыка разумовых здольнасьцяў)
1793 Religion innerhalb der Grenzen der bloßen Vernunft (Рэлігія ў межах голага розуму)
1795 Zum ewigen Frieden (Да вечнага міру)
1797 Metaphysik der Sitten (Мэтафізыка маралі)
1798 Anthropologie in pragmatischer Hinsicht (Антрапалёгія з прагматычнага гледзішча)
1798 Der Streit der Fakultäten (Сутыкненьне здольнасьцяў)
1803 Über Pädagogik (Пра пэдагогіку)
1804 Opus Postumum
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Імануіл Кант — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Імануіл Кант // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Менск: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6. с. 154-155.
п
а
р
Эпоха Асьветніцтва
Аўстрыя
Ёзэф II
Леапольд II
Марыя Тэрэзія
Францыя
П’ер Бэйль
Бэрнар дэ Фантэнэль
Шарль Люі дэ Мантэск’ё
Франсуа Кёнэ
Вальтэр
Жорж Люі ле Клерк дэ Б’юфон
Жан-Жак Русо
Дэні Дыдро
Клёд Гэльвэцы
Жан д’Алямбэр
Гальбах
Маркіз дэ Сад
Кандарсэ
Лявуазье
Алімпія дэ Гугэс
Францускія энцыкляпэдысты
Нямеччына
Готфрыд Ляйбніц
Фрыдрых II
Імануіл Кант
Готгальд Эфраім Лесінг
Томас Абт
Ёган Готфрыд Гэрдэр
Адам Вайсгаўпт
Ёган Вольфганг Гётэ
Фрыдрых Шылер
Карл Фрыдрых Гаўс
Мазэс Мэндэльсон
Вялікабрытанія
Томас Гобс
Джон Лок
Ісак Ньютан
Джозэф Адысан
Рычард Стыл
Сэмюэль Джонсан
Дэйвід Г’юм
Адам Сьміт
Джон Ўілкс
Эдўард Гібан
Джэймз Босўэл
Джэрамі Бэнтам
Мэры Ўолстанкрафт
Ірляндыя: Эдмунд Бэрк
Джанатан Сўіфт
Джон Толянд
Італія
Джамбатыста Віка
Чэзарэ Бэкарыя
Нідэрлянды
Гуга Гроцый
Бэнэдыкт Сьпіноза
Рэч Паспалітая
Францішак Багамолец
Станіслаў Канарскі
Станіслаў Аўгуст Панятоўскі
Ігнацы Красіцкі
Гуга Калантай
Ігнаці Патоцкі
Станіслаў Сташыц
Ян Сьнядэцкі
Юльян Урсын Нямцэвіч
Анджэй Сьнядэцкі
Казімер Лышчынскі
Адам Станіслаў Нарушэвіч
Сімяон Полацкі
Ільля Капіевіч
Казімер Нарбут
Марцін Пачобут-Адляніцкі
Яўхім Храптовіч
Адукацыйная камісія Рэчы Паспалітай
Расейская імпэрыя
Пётар I
Кацярына II
Кацярына Дашкова
Антыёх Кантэмір
Міхаіл Ламаносаў
Мікалай Новікаў
Аляксандар Радзішчаў
Іван Бяцкой
Іван Шувалаў
Міхаіл Шчарбатаў
Украіна: Рыгор Скаварада
Іван Катлярэўскі
Гішпанія
Гаспар Мэльчор дэ Хавэльянас
Нікаляс Фэрнандэс Маратын
ЗША
Бэнджамін Франклін
Дэвід Рытэнгаўс
Джон Адамз
Томас Пэйн
Томас Джэфэрсан
Капіталізм
Правы чалавека
Крытычнае мысьленьне
Дэізм
Дэмакратыя
Эмпірызм
Асьветлены абсалютызм
Вольныя рынкі
Гуманізм
Натурфілязофія
Рацыянальнасьць
Розум
Sapere aude
Навука
Сэкулярызацыя
Фізыякратыя
Гаскала
^ State Budget health agency Moscow region Moscow Regional Research Clinical Institute — 1773.
^ Mathematics Genealogy Project — 1997.
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Імануіл_Кант&oldid=1769104»
Катэгорыі: Нарадзіліся 22 красавіка
Нарадзіліся ў 1724 годзе
Памерлі 12 лютага
Памерлі ў 1804 годзе
Філёзафы нямецкай філязофскай школы
Нямецкія філёзафы
Нарадзіліся ў Калінінградзкай вобласьці
Філёзафы 18 стагодзьдзя
Схаваныя катэгорыі: Вікіпэдыя:Артыкулы з элемэнтамі зь Вікізьвестак, якія патрабуюць перакладу
Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы
Навігацыйнае мэню
Асабістыя прылады
Вы не ўвайшлі ў сыстэму
Гутаркі
Унёсак
Стварыць рахунак
Увайсьці
Прасторы назваў
Артыкул
Абмеркаваньне
Варыянты
Рэжымы
Чытаць
Рэдагаваць
Рэдагаваць крыніцу
Паказаць гісторыю
Болей
Пошук
Навігацыя
Галоўная старонка
Выпадковы артыкул
Рубрыкацыя
Абраныя артыкулы
Удзел
Паведаміць пра памылку
Паведаміць пра памылку
Форум
Апошнія зьмены
Новыя старонкі
Дапамога
Ахвяраваньні
Інструмэнты
Спасылкі на старонку
Зьвязаныя рэдагаваньні
Спэцыяльныя старонкі
Сталая спасылка
Зьвесткі пра старонку
Цытаваць старонку
Аб’ект Вікізьвестак
Друк/экспарт
Стварыць кнігу
Загрузіць як PDF
Вэрсія для друку
У іншых праектах
Вікісховішча
На іншых мовах
Afrikaans
Alemannisch
አማርኛ
العربية
Aragonés
Arpetan
Asturianu
Aymar aru
Azərbaycanca
تۆرکجه
বাংলা
Bân-lâm-gú
Башҡортса
Беларуская
भोजपुरी
Bikol Central
Български
Bosanski
Brezhoneg
Буряад
Català
Чӑвашла
Cebuano
Čeština
Chavacano de Zamboanga
Cymraeg
Dansk
الدارجة
Deutsch
Eesti
Ελληνικά
Emiliàn e rumagnòl
English
Эрзянь
Español
Esperanto
Estremeñu
Euskara
فارسی
Fiji Hindi
Føroyskt
Français
Frysk
Gaeilge
Gàidhlig
Galego
贛語
ગુજરાતી
한국어
Հայերեն
हिन्दी
Hrvatski
Ido
Ilokano
Bahasa Indonesia
Interlingua
Interlingue
Íslenska
Italiano
עברית
Jawa
Kabɩyɛ
ಕನ್ನಡ
ქართული
Қазақша
Kinyarwanda
Kiswahili
Kriyòl gwiyannen
Kurdî
Кыргызча
Кырык мары
Ladin
لۊری شومالی
Latina
Latviešu
Lëtzebuergesch
Лезги
Lietuvių
Ligure
Limburgs
Lingua Franca Nova
Livvinkarjala
Lumbaart
Magyar
मैथिली
Македонски
Malagasy
മലയാളം
Malti
मराठी
მარგალური
مصرى
Bahasa Melayu
Mirandés
Монгол
မြန်မာဘာသာ
Nāhuatl
Nederlands
नेपाली
नेपाल भाषा
日本語
Нохчийн
Nordfriisk
Norsk bokmål
Norsk nynorsk
Occitan
Oʻzbekcha/ўзбекча
ਪੰਜਾਬੀ
پنجابی
پښتو
Patois
Piemontèis
Tok Pisin
Plattdüütsch
Polski
Português
Qaraqalpaqsha
Română
Rumantsch
Runa Simi
Русиньскый
Русский
Саха тыла
संस्कृतम्
Sardu
Scots
Shqip
Sicilianu
Simple English
Slovenčina
Slovenščina
کوردی
Српски / srpski
Srpskohrvatski / српскохрватски
Sunda
Suomi
Svenska
Tagalog
தமிழ்
Taqbaylit
Татарча/tatarça
తెలుగు
ไทย
Тоҷикӣ
Türkçe
Українська
اردو
Vepsän kel’
Tiếng Việt
Volapük
Võro
文言
West-Vlams
Winaray
吴语
ייִדיש
Yorùbá
粵語
Zazaki
Zeêuws
Žemaitėška
中文
Правіць спасылкі
Гэтая старонка апошні раз рэдагавалася 9 сакавіка 2015 году ў 15:59.
Гэты тэкст даступны на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution/Share-Alike 3.0; у асобных выпадках могуць ужывацца дадатковыя ўмовы.
Глядзіце падрабязнасьці ва Ўмовах выкарыстаньня.
Wikipedia® — зарэгістраваны гандлёвы знак Wikimedia Foundation, Inc., некамэрцыйнай арганізацыі.
Палітыка прыватнасьці
Пра Вікіпэдыю
Адмова ад адказнасьці
Мабільная вэрсія
Распрацоўнікі
Статыстыка
Дамова пра файлы-кукі