Імануіл Кант

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Імануіл Кант
Immanuel Kant
Immanuel Kant (painted portrait).jpg
Дата нараджэньня 22 красавіка 1724
Месца нараджэньня Кёнігсбэрг, Прусія
Дата сьмерці 12 лютага 1804
Месца сьмерці Кёнігсбэрг, Прусія
Школа/традыцыя Кантыянства, Асьветніцтва
Пэрыяд філязофія 18 стагодзьдзя
Кірунак Заходняя філязофія, нямецкая клясычная філязофія
Асноўныя зацікаўленасьці гнасэалёгія, эпістэмалёгія, мэтафізыка, этыка
Значныя ідэі катэгарычны імпэратыў, трансцэндэнтальны ідэалізім, Sapere aude, трансцэдэнтальнае адзінства апэрэпцыі, здольнасьць меркаваньня, вечны мір
Аказалі ўплыў Плятон, Сэкст Эмпірык, Бэрклі, Вольф, Тэтэнз, Хатчэсан, Мантэнь, Г’юм, Дэкарт, Ляйбніц, Лок, Мальбранш, Ньютан, Русо, Сьпіноза
Наступнікі Рэйнгальд, Якобі, Мэндэльсон, Гербарт, Фіхтэ, Шэлінг, Гэгель, Шапэнгаўэр, Фрыз, Гэльмгольц, Коген, Натарп, Віндельбанд, Рыкерт, Рыль, Файхінгер, Касірэр, Гусэрль, Хайдэгер, Пірз, Вітгенштайн, Апэль, Стросан, Кўайн і іншыя
Вучні Jakob Sigismund Beck[d][1], Christian Jakob Kraus[d], Ёган Готліб Фіхтэ і Markus Herz[d][2]
Wikisource-logo.svg Творы ў [[
de:s:Immanuel Kant|Вікікрыніцах]]

Імануіл Кант (па-нямецку: Immanuel Kant) (22 красавіка 172412 лютага 1804) — нямецкі філёзаф з Прусіі, заснавальнік нямецкай клясычнай філязофіі.

Кант нарадзіўся і жыў у Кёнігсбэргу (Прусія, цяпер Калінінград, Расея), выкладаў у Кёнігсбэргскім унівэрсытэце. Вядомы як стваральнік канцэпцыі трансцэдэнтальнага ідэалізму. Шмат у чым згаджаўся з Русо, цікавіўся праблемамі маралі, зьвязваў культуру з узроўнем маральнасьці.

Кант зьяўляецца заснавальнікам вучэньня аб маральных каштоўнасьцях. Ён адрозьнівае Розум практычны (мараль) і Розум тэарэтычны.

Па ягоным азначэньні, чалавек — істота, што адрозьніваецца ад зьявы (фэномэну). Падзяляе фэномэны і ноўмэны — сьвет прыроды і сьвет свабоды (ноўмэн — істота, якая мысьліць). Чалавек часткова належыць да прыроды, але ён становіцца сапраўдным чалавекам, калі імкнецца перайсьці са сьвету прыроды ў сьвет свабоды. А культура, паводле Канта, і ёсьць шляхам са сьвету прыроды ў сьвет свабоды.

Кант напісаў працу «Крытыка здольнасьці разважаць». Ён сфармуляваў свой катэгарычны імпэратыў: абыходзься зь іншым так, як ты хацеў бы, каб ён абыходзіўся з табой (падобная думка была яшчэ ў Канфуцыя, таксама ў Бібліі сустракаюцца падобныя словы: «І вось усё, што хочаце, каб рабілі вам людзі, тое і вы рабіце ім», Мацьвей 7:12). Кант сьцьвярджае, што гэты закон выходзіць ад Абсалюту, гэта значыць, ён аб'ектыўны, і чалавек мусіць яго засвоіць.

Чалавек — мэта, а ня сродак. У гэтым сэнс маральных законаў.

Кант разьдзяляе культуру і цывілізацыю і кажа, што «мы цывілізаваныя, але маральна недасканалыя». Ідэі маральнасьці ўласьцівыя культуры, цывілізацыя — толькі падабенства гэтай ідэі.

Філязофія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маральнае вучэньне і праблема рэлігіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бог — «абсалютна неабходная існасьць». Шчыра верыць у Бога — значыць быць добрым і ўвогуле па-сапраўднаму маральным. У філязофіі Канта маральнае злучана з ідэяй боскага. Царква, зыходзячы з ідэалу веры, ёсьць усеагульнае і неабходнае маральнае злучэньне ўсіх людзей і ўяўляе сабой царства Божае на зямлі. Імкненьне ж да дамінаваньня маральнага сьветапарадку ў зямным і пачуцьцёвым жыцьці, ёсьць найвышэйшае дабро.

Уяўная мараль — тая, якая заснаваная на прынцыпах карыснасьці, прыемнасьці, інстынкту, зьнешнім аўтарытэце і рознага кшталту пачуцьцяў.

Пра наяўнасьць у чалавека маральных пачуцьцяў ці дастойнасьцяў можна судзіць па таму, як чалавек свае асабістыя інтарэсы ці ўвесь дастатак жыцьця падпарадкоўвае маральнаму абавязку — патрабаваньням сумленьня.

Абавязак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чалавек, які імкнецца да дабрачыннасьці, меў душы пэўны прарыў, волю, якая штурхае яго да добрых справаў. Гэта чыстая, добрая воля. Яна разумна, бо мае ў сабе здольнасьць дзейнічаць згодна ўяўленьня аб тым, як ўсе мусіць быць, — то бок аб законе правільнасьці. Чалавек выяўляе сваё стаўленьня да закона праз ступень павагі. Павага, як пачуцьцё ўласьцівае чалавеку, цалкам залежыць ад розуму і можа быць выказанае ў форме жаху ці схільнасьці. Неабходнасьць дзеяньня праз павагу да маральнага закона ёсьць абавязак.

Абавязак выказвае альбо пэўныя схільнасьці індывіда, якія зьяўляюцца прыемнымі, выгоднымі альбо адлюстроўвае маральныя ўяўленьні няхай нават і супярэчлівыя эмпірічным інтарэсам індывіда.

Публікацыі Канта[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Некаторыя публікацыі Канта:

  • 1755 Allgemeine Naturgeschichte und Theorie Des Himmels (Агульная гісторыі прыроды і тэорыя нябёсаў)
  • 1763 Der einzig mögliche Beweisgrund zu einer Demonstration des Daseins Gottes (Адзіны магчымы грунт для доказу дэманстрацыі існаваньня Бога)
  • 1764 Beobachtungen über das Gefühl des Schönen und Erhabenen (Назіраньні што да адчуваньня прыгожага і ўзьнёслага)
  • 1781 Kritik der reinen Vernunft (Крытыка чыстага розуму)
  • 1783 Beantwortung der Frage: Was ist Aufklärung? (Адказ на пытаньне: што такое Асьвета?)
  • 1783 Prolegomena zu einer jeden künftigen Metaphysik (Пралегомэны да будучай мэтафізыкі. Бел. пер. Л.Баршчэўскага, 2006)
  • 1784 Idee zu einer allgemeinen Geschichte in weltbürgerlicher Absicht (Ідэя да супольнай гісторыі з касмпаліцкім намерам)
  • 1785 Grundlegung zur Metaphysik der Sitten (Падмурак да мэтафізыкі маралі)
  • 1786 Metaphysische Anfangsgründe der Naturwissenschaft (Мэтафізычныя асновы прыродазнаўчых навук)
  • 1788 Kritik der praktischen Vernunft (Крытыка практычнага розуму)
  • 1790 Kritik der Urteilskraft (Крытыка разумовых здольнасьцяў)
  • 1793 Religion innerhalb der Grenzen der bloßen Vernunft (Рэлігія ў межах голага розуму)
  • 1795 Zum ewigen Frieden (Да вечнага міру)
  • 1797 Metaphysik der Sitten (Мэтафізыка маралі)
  • 1798 Anthropologie in pragmatischer Hinsicht (Антрапалёгія з прагматычнага гледзішча)
  • 1798 Der Streit der Fakultäten (Сутыкненьне здольнасьцяў)
  • 1803 Über Pädagogik (Пра пэдагогіку)
  • 1804 Opus Postumum

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Імануіл Кантсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ State Budget health agency Moscow region Moscow Regional Research Clinical Institute — 1773.
  2. ^ Mathematics Genealogy Project — 1997.